Канфлікт у Амхары
Артыкул апісвае бягучыя падзеі. |
Канфлікт у Амхары | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Грамадзянскі канфлікт у Эфіопіі | |||
| |||
Дата | з 9 красавіка 2023 | ||
Месца | штат Амхара, Эфіопія | ||
Статус | працягваецца | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Канфлікт у Амхары — узброены канфлікт у штаце Амхара ў Эфіопіі, які пачаўся ў красавіку 2023 года паміж рэгіянальным апалчэннем Фано і федэральным урадам.
Перадгісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Узброеныя атрады Фано з штата Амхара адыгралі вырашальную ролю ў Тыграйскім канфлікце, змагаючыся на баку ўладаў супраць Сіл абароны Тыграя[1]. Першапачатковыя мэты апалчэнцаў заключаліся ў тым, каб зона Метэкель рэгіёна Бенішангул-Гумуз, паўночныя раёны Велкайт і Рая ў Тыграі, а таксама паўднёвы раён Дэра былі перададзены ў склад рэгіёна Амхара[2].
Дадзеныя планы сутыкнуліся з процідзеяннем федэральнага кіраўніцтва, якое да канца баявых дзеянняў апынулася не зацікаўлена ў падтрымцы тэрытарыяльных прэтэнзій Фано. Больш за тое, у маі 2022 года ўрад правёў масавыя арышты ў Амхары, затрымаўшы 4000 чалавек. Мерапрыемствы праводзіліся з мэтай падарваць уплыў рэгіянальнага апалчэння[3]. 11 верасня арыштаваны адзін з кіраўнікоў Фано Земене Касэ, якога абвінавачвалі ў забойстве паліцыянта[4].
Ход падзей
[правіць | правіць зыходнік]У пачатку красавіка 2023 года федэральныя сілы ўварваліся ў рэгіён Амхара, каб раззброіць рэгіянальныя ваенізаваныя фарміраванні. 9 красавіка ў гарадах Гондэр, Коба, Сэкота і Велдзія ўспыхнулі пратэсты. Мясцовыя жыхары перакрывалі дарогі і падпальвалі шыны, каб блакаваць рух ваенных калон[5][6]. У адказ урад Эфіопіі пачаў рэпрэсіі супраць апазіцыйных СМІ ў рэгіёне. Невядомымі праводзіліся забойствы супрацоўнікаў гуманітарных арганізацый, у выніку чаго Сусветная харчовая праграма спыніла сваю місію ў Амхары[7]. 4 мая Эфіопская камісія па правах чалавека паведаміла аб шэрагу ўзброеных інцыдэнтаў у гарадах Шэва-Рабіт, Арманія, Анцокіяна-Гемза і Мажэтэ[8]. Неўзабавае эфіопскія сілавікі арыштавалі 47 падазраваных, якія нібыта мелі дачыненне да змовы з мэтай звяржэння ўлады[9].
1 жніўня адбыліся сутыкненні паміж апалчэннем Фано і Узброенымі сіламі Эфіопіі ў Дэбрэ-Табар і Коба[10]. На наступны дзень амхарскія баевікі захапілі аэрапорт Лалібэла. Адначасна паведамлялася аб цяжкіх сутыкненнях вакол Гондэра[10][11][12]. 3 жніўня рэгіянальны губернатар Амхары Ылкал Кефале звярнуўся па дапамогу да федэральных войск, каб спыніць сутыкненні[13]. 4 жніўня ўрад Эфіопіі абвясціў надзвычайнае становішча. Уведзены каменданцкі час, забаронены масавыя сходы[14]. Пазней стала вядома, што Гондэр, Лалібэла і Дэсэ трапілі пад кантроль Фано[15][16]. 5 жніўня апалчэнцы захапілі Мераві і прасунуліся ў бок Бахр-Дара[17]. Урад Эфіопіі прызнаў, што страціў кантроль над некаторымі гарадамі і раёнамі[18]. Пазней Гондэр і Лалібэлу ўлады адбілі[19][20]. 13 жніўня эфіопскія вайскоўцы нанеслі ўдар з беспілотніка па горадзе Фінотэ-Селам, у выніку чаго загінулі 26 чалавек[21].
3 верасня УС Эфіопіі захапілі горад Мажэтэ, выцісніўшы баевікоў Фано[22]. 24 верасня сілы Фано зноў увайшлі ў Гондэр, дзе пачаліся цяжкія баі[23]. 8 лістапада амхарскія атрады ненадоўга адбілі Лалібэлу, але на наступны дзень страцілі горад[24].
3 студзеня 2024 года адбыліся баі ў горадзе Дэбрэ Бірхан[25]. 8 студзеня войскі Фано ў трэці раз увайшлі ў Гондэр, дзе зноў пачаліся баі[26]. 29 лютага амхарцы пачалі наступленне ў бок Бахр-Дара[27]. 3 сакавіка адбыўся бой у Шэва-Рабіт[28]. 20 сакавіка атрады арома напалі на Атае, дзе ўступілі ў сутыкненне з амхарскім апалчэннем[29].
12 красавіка адбылася перастрэлка паміж сіламі федэральнай паліцыі і членамі Фано каля залы Міленіум у Адыс-Абебе, у выніку якой загінулі двое амхарскіх баевікоў і грамадзянская асоба[30].
1 верасня Фано захапілі горад Метэма на мяжы з Суданам. Адступаючыя войскі федэральнага ўрада беглі ў суседнюю краіну[31]. 17 верасня баевікі разгарнулі наступленне на Гондэр[32][33][34]. 1 кастрычніка Узброеныя сілы Эфіопіі і рэгіянальны ўрад Амхара абвясцілі ў сумеснай заяве аб узмацненні аперацый па забеспячэнні бяспекі[35].
Правы чалавека
[правіць | правіць зыходнік]Камісія па правах чалавека Эфіопіі заявіла, што па ўсім рэгіёне Амхара адбываюцца шматлікія парушэнні правоў чалавека, як, напрыклад, бамбардзіроўкі жылых кварталаў[36] і пазасудовыя забойствы[37]. Паведамлялася, што грамадзянскіх асоб у Бахр-Дары выцягвалі з дамоў і забівалі на вуліцах або каля іх дамоў, а некаторых маладых людзей спецыяльна абшуквалі, збівалі і забівалі. У сталіцы Эфіопіі Адыс-Абебе праводзілся масавыя арышты асоб амхарскага паходжання[37].
Рэакцыя
[правіць | правіць зыходнік]Злучаныя Штаты заявілі, што глыбока занепакоены гвалтам. Іспанія і Вялікабрытанія перасцераглі сваіх грамадзян ад паездак у некаторыя раёны штата Амхара[38]. Генеральны дырэктар СААЗ Тэдрас Гебрэесус заявіў 7 жніўня 2023 года, што аказанне гуманітарнай дапамогі ў рэгіёне абцяжарана з-за блакіроўкі дарог[39].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Amhara forces withdraw from northern Ethiopia's Tigray region (англ.). www.aljazeera.com. Праверана 31 ліпеня 2023.
- ↑ "Fano Will Not Lay Down Arms If Demands Are Not Met: Chairman". Ezega News. 28 March 2020. Архівавана з арыгінала 2 December 2020. Праверана 2 December 2020.
- ↑ Conflict in Ethiopia (англ.). Global Conflict Tracker. Праверана 30 ліпеня 2023.
- ↑ Court acquits Fano militia leader Zemene Kase as federal security taskforce claims to squash new insurgency in Amhara region . Addis Standard (31 ліпеня 2023).
- ↑ Endeshaw, Dawit (2023-04-09). "Gunfire, protests in Ethiopia's Amhara over plan to disband regional force". Reuters(англ.). Праверана 2023-07-30.
- ↑ "Ethiopia's Amhara region hit by protests over move to dissolve regional forces". BBC News [брытанская англійская]. 2023-04-10. Праверана 2023-07-31.
- ↑ Ford. Ethiopia: Crackdown in Amhara risks escalating conflict (англ.) . New African Magazine (5 мая 2023). Праверана 30 ліпеня 2023.
- ↑ Rights commission says civilians killed in ongoing military conflict in Amhara region, calls for dialogue . Addis Standard (30 ліпеня 2023).
- ↑ 47 arrests after murder of Girma Yeshitila, head of Abiy's Propserity Party party in Amhara . The Africa Report. Праверана 1 May 2023.
- ↑ а б Endeshaw, Dawit (2023-08-02). "Ethiopian military clashes with militia in Amhara, injuries reported". Reuters(англ.). Архівавана з арыгінала 2023-08-04. Праверана 2023-08-04.
- ↑ Israel closely monitoring Ethiopia's state of emergency – minister Архівавана 4 жніўня 2023 года., 4 August 2023
- ↑ Casualties as Ethiopian security forces, Amhara militia clash (англ.). TRT Afrika. Архівавана з першакрыніцы 4 жніўня 2023. Праверана 4 жніўня 2023.
- ↑ Account. Amhara regional state president calls for Federal gov't intervention (англ.) . Borkena Ethiopian News (3 жніўня 2023). Архівавана з першакрыніцы 4 жніўня 2023. Праверана 5 жніўня 2023.
- ↑ Endeshaw, Dawit (2023-08-04). "Ethiopia declares Amhara state of emergency following militia clashes". Reuters(англ.). Архівавана з арыгінала 2023-08-04. Праверана 2023-08-04.
- ↑ Local Fighters Control Three Towns In Tense Ethiopian Region Архівавана 5 жніўня 2023 года., 5 August 2023
- ↑ Ethiopia Declares ‘State Of Emergency’ Over Amhara Violence Архівавана 5 жніўня 2023 года., 4 August 2023
- ↑ Ethiopia: Govt declares six-month state of emergency in Amhara following clashes Архівавана 5 жніўня 2023 года., 5 August 2023
- ↑ Anna. Ethiopia's government says it lost control of some areas in the Amhara region to militia fighters (англ.). AP News (7 жніўня 2023). Архівавана з першакрыніцы 7 жніўня 2023. Праверана 7 жніўня 2023.
- ↑ Endeshaw, Dawit (2023-08-09). "Ethiopian military pushes back militiamen in two major Amhara towns". Reuters(англ.). Архівавана з арыгінала 2023-08-10. Праверана 2023-08-09.
- ↑ Ethiopian forces push Fano fighters from Amhara's Gondar city (англ.). www.aljazeera.com. Архівавана з першакрыніцы 10 жніўня 2023. Праверана 9 жніўня 2023.
- ↑ Holland. Suspected air strike kills 26 in Ethiopia's Amhara region (англ.). www.zawya.com. Праверана 14 жніўня 2023.
- ↑ SITUATION REPORT - HORN OF AFRICA No. 478 - 11 September 2023 (англ.). Праверана 11 верасня 2023.
- ↑ MUHUMUZA. Fresh fighting reported in Ethiopia's Amhara region between military and local militiamen (англ.). AP News (25 верасня 2023). Праверана 25 верасня 2023.
- ↑ Ethiopian troops force armed group out of Orthodox holy site of Lalibela (англ.). Al Jazeera. Праверана 10 лістапада 2023.
- ↑ Account. Fano forces battled Ethiopian troops in Debre Berhan (англ.) . Borkena Ethiopian News (3 студзеня 2024). Праверана 29 студзеня 2024.
- ↑ Account. Battle Reported in Gondar City, Resulting in 14 Deaths, Including Civilians (англ.) . Borkena Ethiopian News (8 студзеня 2024). Праверана 29 студзеня 2024.
- ↑ Mandefro. Fano entered the regional capital Bahir Dar . X.com (1 сакавіка 2024).
- ↑ Account. Shewa Robit town reportedly came under Fano control (англ.) . Borkena Ethiopian News (4 сакавіка 2024). Праверана 5 сакавіка 2024.
- ↑ Account. Ataye experiencing renewed fighting , at least ten reportedly killed (англ.) . Borkena Ethiopian News (22 сакавіка 2024). Праверана 23 сакавіка 2024.
- ↑ standard1, Addis. City police say three killed, two injured during shootout with "extremist Fano" members in Addis Abeba (англ.) . Addis Standard (12 красавіка 2024). Праверана 13 красавіка 2024.
- ↑ Sudan closes Ethiopia border after Fano militia seizes town (англ.) . Sudan Tribune (2 верасня 2024). Праверана 2 верасня 2024.
- ↑ Account. Most part of Gondar reportedly under Fano control after heavy fighting (англ.) . Borkena Ethiopian News (17 верасня 2024). Праверана 19 верасня 2024.
- ↑ Observer, Ethiopia. Intense fighting erupts in Gondar and surrounding areas (англ.) . Ethiopia Observer (17 верасня 2024). Праверана 19 верасня 2024.
- ↑ በጎንደር እና በአካባቢው ግጭቶች ሲካሄዱ መሰንበታቸውን ነዋሪዎች ተናገሩ (амх.). BBC News አማርኛ (17 верасня 2024). Праверана 21 верасня 2024.
- ↑ ENDF, Amhara admin vow to 'intensify operations' against armed groups and figures embedded within gov't (англ.) . Addis Standard (2 кастрычніка 2024). Праверана 3 кастрычніка 2024.
- ↑ "Suspected air strike kills 26 in Ethiopia's Amhara region". Reuters(англ.). 2023-08-14. Праверана 2023-08-14.
- ↑ а б Dejene. The human rights impact of the armed conflict on civilians in Amhara Regional State (англ.) . Ethiopian Human Rights Commission - EHRC (14 жніўня 2023). Праверана 14 жніўня 2023.
- ↑ Ethiopia Announces Arrests in Tense Amhara Region (англ.). VOA (5 жніўня 2023). Архівавана з першакрыніцы 5 жніўня 2023. Праверана 6 жніўня 2023.
- ↑ WHO expresses concern, calls for uninterrupted access and protection of health care in Amhara region . Addis Standard (7 жніўня 2023). Архівавана з першакрыніцы August 7, 2023. Праверана August 7, 2023.